Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Традыцыйныя святы 


Пакроў, Пакровы, Пакравы, межавая дата ў народным і працоўным календары беларускага і іншых народаў. Свята сфармавалася ў сувязі з заканчэннем восеньскага цыкла гаспадарчых клопатаў, завяршэннем пары збору ўраджаю, перамяшчэннем плёну, усяго багацця дзейнай сферы з адкрытай прыродна-ландшафтнай у абмежаваную, фіксаваннем пераломнага моманту ў сезонных рытмах. Адзначаецца 14 кастрычніка.


У беларускай традыцыйнай культуры і традыцыйным побыце тэма Пакровоў распрацавана ў розных сэнсава-змястоўных планах. У гаспадарчым цыкле дата сведчыла аб заканчэнні пары, калі можна было "турбаваць" зямлю і клопаты працаўніка былі звязаныя з апрацоўкай ураджаю.


У грамадскам жыцці пачыналася пара вяселляў. У рэлігійнай практыцы гэтая дата адзначаецца ў поўнай назве як Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Багародзіца пакрыла вернікаў белым пакрывалам і малілася за выратаванне свету ад нягод і пакут. У рэлігійнай практыцы рускай праваслаўнай царквы свята, якое стала адзначацца з сярэдзіны XII ст., прымеркавалі да гэтай падзеі.


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





Как купить авто в сша. |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY