Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


Ручнік, падоўжаны кавалак узорыстай тканіны, магічная рэч, у складаных і разнастойных функцыях якой адчуваецца подых аддаленых эпох, свядомасць і звычаі колішніх пакаленняў. У арнаменце ручніка раглядваецца пэўнае асэнсаванне рэчаіснасці, мадэль свету, якой доўгі час карысталіся нашы папярэднікі


Ручнік быў адным з асноўных спосабаў маркіроўкі пераходнага стану нованароджанага. Неабходны рытуальны прадмет хрышчэння - ручнік, на які кладуць дзіцёнка пасля абраду. Падчас рытуальнай трапезы галаву бабцы-павітусе накрывалі ручніком, тое ж рабілі і з гаршчком "бабінай кашы".


Рушнікі


Без ручніка не абыходзіўся ніводзін этап вяселля - у ручніку аддавалі свату бутэльку з жытам як згоду на шлюб, абавязвалі ручнікамі сватоў і сваякоў жаніха, за ручнік вялі маладую на пасад, на ручнік садзілі яго падсцілалі на шляху ў хату маладога і ў царкве пры вянчанні.


Пакрыванне ручніком - спосаб улічэння любых аб'ектаў у асвоеную прастору напаўненне яе, дзе ручнік і ёсць па сутнасці сама прастора. Аналагічныя гэтым рытуалы пакрывання і рассцілання ручніка на вяселлі. Пасля царквы маці маладой кідае на зямлю ручнік, і той хто першы на яго стане, будзе трымаць верх у сям'і. Падчас вяселля абодвух маладых вялі ў хату, пакрыўшы іх галовы ручніком. На роўні народных уяўленняў гэтыя акцыі азначалі пажаданні багацця, дабрабыту, а таксама далучэнне да новага дому.


У пахавальнай абраднасці ручнік заканамерна выступаў у ролі медаятара паміж светам жывых і светам продкаў, куды накіроўваецца нябожчык, якому таксама трэба ахова і клопат родзічаў. Ручнік вывешвалі ў акно пасля смерці кагосьці з хатніх, на ручнік 40 дзён трымалі хлеб на стале, ручніком падсцілалі ў труну, на ім апускалі ў магілу, затым завязвалі на крыжы.


Ручнік быў родавым абярэгам, а ў сучасным разуменні ўвасабляў сабою ідэю сяга. Гэтае ахоўнае покрыва збірала пад сваю апеку ўвесь род, прычым лічылася, што магічная сіла разлівалася не толькі на жывых, але і на памерлых суродзічаў. Ручнік паўставаў сімвалам адзінства пэўнай групы людзей, знакам іх аб'яднання ў межах родавай, а пазней і сямейнай сацыяльнай групы.


 





авто под заказ из сша, toyota |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY