Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Традыцыйныя святы 


Вялікдзень (Вялікадне, Вялічка, Пасха), вялікае старажытнае свята ў гонар сонца, вясны, абуджэння прыроды і надыходу земляробчага сезона. Верагодна, што з Вялікадня некалі мог пачынацца каляндарны год. У эпоху хрысціянства Вялікдзень стаў прымяркоўвацца да ўваскрэсення ўкрыжаванага Хрыста. Дзень правядзення Вялікадня залежыць ад месячнага календара: у праваслаўных Вялікдзень святкуецца ў нядзелю пасля поўні, якая з'явіцца на небе пасля дня веснавога раўнадзення, г. зн. паміж 4 красавіка і 8 траўня н. ст. Да Вялікадня, прывязаны рухомы святы і перыяды народнага календара: Масленіца, Вялікі пост, Вербніца, Чысты чацвер, Радаўніца, Ушэсце, Сёмуха ды іншыя.


Вялікдзень - самае доўгачаканае і радаснае свята ў хрысціян, якое прыходзіла пасля працяглага сятітыднёвага посту. Да Вялікдня ўсе старанна рыхтаваліся, прыбіралі хату і падворак, гатавалі разнастайныя стравы. Напярэдадні Вялікадня ці на самым яго пачатку людзі неслі асвячаць у храм розныя стравы і перадусім яйкі, пафарбаваныя галоўным чынам у адвары шалупіння цыбулі ці кары дрэў, што надавала ім чырвоны колер. Яйка для асвячэння трэба было крыху аблупіць, каб святасць лепш прашла ў яго. Прынёсшы яйка дадому з царквы, апускалі яго ў ваду, каб ёю памыцца і потым быць румяным, прыгожым і здаровым увесь год. Адно велікоднае яйка клалі за абразы: калі яго кінуць у пажар, то ён патухне. З тою ж мэтаю захоўвалі шкарлупінне ад першага з'едзенага на Вялікдзень яйка, нямыты абрус з велікоднага стала, косткі з асвечанага мяса спецыяльна закопвалі на гарышчы. Гарэлка, куды падсыпаны стоўчаныя скарынкі ад асвечаных булак, казалі, мае здольнасць усыпляць ведзьмароў.




Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 


 


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY