Радаўніца, Радуніца, Радуніцкія Дзяды, Вялікдзень мёртвых - язычніцкае веснавое свята ўсходніх славян, звязанае з культам продкаў, дзень памінання памерлых. Адзначалася ў праваслаўных на 9-ты дзень пасля Вялікадня, у аўторак на Фамінным тыдні, напасрэдна на могілках. Паходжанне слова Радуніца выводзяць ад розных слоў: з літоўскага - "плач з галашэннем", "малітва з плачам і галашэннем па памерлых" .
На Радуніцу кожная сям'я ішла памінаць родзічаў спачатку ў царкву, а потым на могілкі, дзе прыводзілі ў парадак магілы блізкіх. Яйка на магілу клалі як магічны сродак. Правядзенне ўсіх рытуалаў накіроўвалася на тое, каб залагодзіць душы продкаў, заслужыць іх спрыянне. Трывалае існаванне Радуніцы і ў наш час тлумачыцца душэўнай патрэбаю жывых ушанаваць памяць памерлых.
Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.