Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Традыцыйныя святы 


Сёмуха (Сёдмуха, Сёмка, Тройца, Зелянец, Зялёныя святкі), злучальнае звяно паміж прыроднымі сезонамі, гаспадарчымі цыкламі, станамі і формамі грамадскіх стасункаў і дачыненняў. Вытокі Сёмухі ўзыходзяць храналагічна да пачатковых перыядаў складвання рода-племянной арганізацыі грамадства.


Царкоўная назва свята - Пяцідзесятніца. Хрысціянскай царквой Пяцідзесятніца вытлумачаецца як свята сашэсця Святога Духа на апосталаў, належыць да ліку двунадзесятых святаў і адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня. Сёмуха належыць да ліку святаў, якія не маюць выразна акрэсленай даты і адзначаюцца ў залежнасці ад Вялікадня.



Сёмушны цыкл з'яўляецца выключна жаночым, галоўнае месца і найважнейшыя ролі ў якіх належаць дзяўчатам шлюбнага (плоднага) узросту і маладым жанчынам, якія ўжо нарадзілі і маглі яшчэ працягваць жыццё роду. Усе абрады падчас Сёмухі мелі сваёй мэтай паўплываць на плодныя сілы зямлі: кумаванне, віццё вянкоў, варажба шлюбнай накіраванасці, звычай месці магілы бярозавымі венікамі, упрыгожванне хаты зелянінай, праводзіны русалак. Абавязковымі і вызначальнымі асаблівасцямі Сёмухі з'яўляюцца карагоды.


 





Как купить автомобиль из Америки Доставка авто из сша в Москве |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY