Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Абярэгі гаспадаркі
- Абярэгі хаты
- Абярэгі чалавека
- Аказiянальныя
- Каляндарныя
- Верасень
- Жнiвень
- Кастрычнiк
- Красавiк
- Люты
- Сакавiк
- Студзень
- Травень
- Чэрвень
- Сямейна-родавыя
- Вяселле
- Пахаванне
- Радзiны
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы

 


Наш Гузiк
Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




 

Каталог

 Абярэгi > Абярэгі хаты 


СтолСтол, адзін з найбольш рытуалізаваных і шанаваных прадметаў у традыцыйнай культуры. Паводле прасторавай характарыстыкі інтэр'ера, стол стасуецца з верхам, усходам і адпаведна святлом. Стол мае выпазны "мужчынскі" код, што і супрацьстаўляе яго печы ("бабінаму куту"). Стол у хаце заўсёды стаяў на покуці, засланы абрусам, на якім ляжалі хлеб і соль.


Стол ёсць неад'емнымі атрыбутам рытуалаў, цэнтральную ці значную частку якіх складае абрадавая трапеза (Дзяды, вяселле, пахаванне, Каляды, Вялікдзень ды інш.), дзе ён набывае падкрэсленую функцыю сакральнага цэнтра, своеасаблівага ахвярніка.


Стол іграў абрадавую ролю на вяселлі: яго выносілі з хаты і ставілі каля парога пры сустрэчы маладых. Падчас вяселля маладых тры разы абводзілі вакол стала "па сонцу" . У тым разе, калі маладая была цнатлівая, яна тры разы пераступала праз стол, што мусіла гарантаваць дабрабыт. У адваротным выпадку дзяўчына выходзіла з-за стала і кланялася прысутным.  Пад час куцці адбываліся і варожбы, звязаныя са сталом. З-пад настольніка, напрыклад выцягвалі сцябліны саломы, даўжыня якіх мусіла спрагназаваць доўжыню будучага лёну, а то і жыцця кожнага з удзельнікаў варажбы.


Паводзіны за сталом жорстка рэгламентаваліся і ў штодзённым жыцці. Катэгарычна забаранялася сядзець на ім, што магло прывесці да жудаснай нястачы ў сям'і, класці на яго рэчы, ніяк не звязаныя з яго функцыямі. Чатырохкутнасць стала сімвалічна суадносіла яго з бакамі свету і грала значную ролю ў падтрымцы пола-ўзроставай і сацыяльнай іерархіі ў межах сям'і, што выяўлялася ў размяшчэнні сямейнікаў за сталом падчас трапезы. Забарона садзіцца на куце стала шырока бытуе і дагэтуль і тлумачыцца нешанцаваннем у асобістым жыцці чалавека, які яе парушаў.


Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн./С.Санько; склад. І.Клімковіч. - 2-ое выд.,дап.-Мн.:Беларусь 2006.


 





авто под заказ из америки, toyota avalon |

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY