|
Кнiга водгукаў
У кнiзе водгукау можна напiсаць сваi пажаданнi або пытаннi да адмiнiстрацыi музея.
|
Напiсау: Марина, Дададзена: 2009-04-26 15:14:37
| Живя в православной стране, уповая на Господа, Пресвятую Богородицу и святых угодников Божиих, мы, как язычники полагаемся на обереги. Не Бог ли хранит нас, люди добрые? Вы и в самом деле верите, что какой-то оберег сильнее нательного креста? Или всё дело в деньгах. Может было бы честнее заниматься другим видом деятельности?
Храни Вас Бог.
|
|
Напiсау: oleg kruk, Дададзена: 2009-04-19 15:08:35
| mozyr
|
|
Напiсау: Аляксей, Дададзена: 2008-05-07 10:19:09
| Калі ласка, прыбярыце выяву ткацкага чаўнака з артыкула пра верацяно. Далей не глядзеў ...
І яшчэ, у традыцыйным светаўкладзе чалавек ніколі не "процістаяў навакольнаму свету" (пачатак актыкула "Аб музеі"). Гэта вы напэўна, пераблыталі з хрысціянствам.
|
|
Напiсау: skepsys, Дададзена: 2008-05-05 10:40:41
| Мдзя… Пан Крук і панна Катовіч эээ… адлічбавалі са слоўніка «Беларуская міталёгія» (ці энцыкляпэдыі па фальклёры) кавалкі ня толькі сваіх, але й чужых артыкулаў. Аднак у арыгінале прынамсі крыніцы інфармацыі ўказаныя. А тут? Лянота было і іх перапісаць? Хаця крыніц ад пана Крука чакаць ня часта выпадае. Канспірацыя, пэўна. Мы не выдаем сваіх інфарматараў :(
Яшчэ паказальна, што нават аўтарства артыкулаў пазначана толькі для артыкулаў Катовіч. А добра прарэджаныя артыкулы Васілевіча, Зайкоўскага, Дучыц, Салавей і іншых, здавалася б, калег, сьціпла пакінутыя бяз подпісаў. Пэўна дуэт К&К палічыў, што калі выкінуць з артыкулу некалькі абзацаў, іх аўтарства губляецца.
Не, я разумею калі такое робіць нейкі невядомы Вася Пупкін. Але прафэсыйны навукоўца, кандытат навук, загадчык катэдры этналёгіі і фальклёру… Добрымі намерамі, панове…
А граматычныя памылкі ў галоўным меню дадаюць асаблівага шыку праекту. Пры тым у загалоўку артыкула прапанаваны яшчэ адзін варыянт напісаньня. Шаноўныя, дык як правільна «Аб музее» ці «Аб музеі»? Ці мо ўсё ж «Аб музею»? За адказам раю зьвярнуцца ў адпаведныя падручнікі (напр. В. Старычонак, «Беларуская мова», старонка 277).
Хочацца параіць катэдры інфармацыйных тэхналёгій замест таго, каб ганарыцца сайтамі сумнеўнае якасьці (узгадайма тут і сайт пра беларускія ўзоры), заняцца якой карыснай справаю (напрыклад, перавесьці ў электронны выгляд БНТ — каб нарэшце шукаць па першакрыніцах зручна было ;)).
Што тычыцца аўтараў, дык імпэту ў іх, відавочна, хапае і гэта добра. Але хочацца пажадаць шаноўнаму дуэту Крук&Катовіч больш сумленна і адказна падыходзіць да справы «вывучэньня і захаваньня нематэрыяльнае спадчыны беларусаў», каб пазьбегнуць абвінавачваньняў у «кабінетнасьці» сваіх высноваў.
Плёну!
--
Яўген Барышнікаў,
Старшыня ЖЖ-суполкі by_ethno (http://community.livejournal.com/by_ethno)
Абмеркаваньне гэтага сайта ў суполцы: http://community.livejournal.com/by_ethno/50902.html
|
|
Напiсау: Іван, Дададзена: 2008-04-22 16:52:17
| Калі ласка, не журыце мяне за мае словы...
я займаюся мікраэтналогіяй ўсяго толькі адным маленечкім краем (адной вескай і ваколлем) і таксама маю свой музей - музей, у якім кожнае слова запісана ад інфарматараў, кожная рэч прасякнута светауспрыманнем інфарматара (гэта дзядкі і бабулі) - і пакуль не лічу, што трэба пераказваць іх і рабіць свае высновы (гэта канешне добра), але калі казаць пра святы, то добра вядома, што большасць з іх ёсць міфалагічнае ўспрыманне існасці.
Таму простае апісанне кананічнасці і царкоўнасці свята - гэта вельмі мала, бо простыя людзі ў весцы раскажуць нешта вельмі цікавае, што не як не датычыцца царквы і хрысціянства...
Я за тое, каб музей быў менавіта музеем, дзе захоўваюцца словы і факты, а таксама час і месца!
|
|
Напiсау: Аляксей, Дададзена: 2008-01-28 19:15:22
| Добры сайт і шмат чаго цікавага. Вельмі спатрэбілася на занятках "інфармацыйнныя тэхналогіі ў музейнай справе". Усім дзякуй!
|
|
Напiсау: Марина, Дададзена: 2007-02-15 14:34:25
| Потрясающий сайт!!! Крук молодец! Кафедра информационных технологий тоже!
|
|
Напiсау: lule4ka, Дададзена: 2007-02-11 20:05:45
| Вельмі цікавы сайт!!! Так і трымайцеся далей :) Мы не маем права губляць культуру нашых продкаў!
|
|
Напiсау: Дабразычліўца, Дададзена: 2006-12-26 13:26:19
| Даволі неблагі сайт, асабліва спадабаліся фотаздымкі... Здавалася б чатыры вуглы, калыска і ўжо хата атрымалася, а не... Хто б мог дадумацца што акно таксама з'яўляецца абярэгам... Столькі цікавай інфармацыі, проста цуд... Вялікі дякуй стваральнікам.
|
порно | порно |
|
 |
|