Музей традыцыйных беларускiх абярэгаў

Галоўная старонкаКарта сайтаКантакты
пошук па сайту:
Сiстэма абярэгаў:
- Слоўнiк
- Традыцыйныя святы
- Абярэгі чалавека
- Каляндарныя
- Чэрвень
- Верасень
- Жнiвень
- Травень
- Сакавiк
- Студзень
- Люты
- Красавiк
- Кастрычнiк
- Аказiянальныя
- Сямейна-родавыя
- Радзiны
- Вяселле
- Пахаванне
- Абярэгі хаты
- Абярэгі гаспадаркі

 


Наш Гузiк

Атрымайце код гузiка

Нашы сябры




Участник конкурса
"Интернет-премия" ТИБО-2008

 

Наша дзейнасць

Праект “Віртуальны музей абярэгаў беларусаў” з’явіўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Ініцыятарамі стварэння Віртуальнага музея абярэгаў беларусаў выступілі выкладчыкі кафедры этналогіі і фальклору Крук І.І. і Катовіч А.В. 

Ідэя рэалізавалізавана намаганнямі кафедры інфармацыйных тэхналогій у культуры ў складзе:

кандыдата тэхнічных навук, дацэнта Ганчаровай Святланы Аляксандраўны,

і студэнтаў групы 508 2007 года выпуску Сакалова Кірыла, Беляковай Кацярыны, Любінай Алены, Давідовіча Дзмітрыя, Курачынскай Таццяны, Хахловай Вольгі, Крыцука Дзмітрыя, Якіменка Святланы. 

Катовіч Аксана Веніямінаўна

Скончыла факультэт пачатковых класаў Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна. У 1992 г. Абараніла магістэрскую дысертацыю. Зараз завяршае працу над кандыдацкай дысертацый па тэме “Аксіялогія ч у ў традыцыйнай культуры беларусаў”. Аўтар брашур “Свадебный стол”, “ Исцеление словом и иконай ” (сумесна з І.І. Круком). Актыўна працуе над гісторыяй паходжання і развіцця беларускага традыцыйнага календара”. Вынікі даследаванняў шырока прапагандуюцца на старонках беларускага рэспубліканскага друку, перш за ўсё ў газеце “Звязда”, “Народная газет”, “Свадьба”, “Толока” (“Домашняя газета”, “Народный доктор”). Шэраг артыкулаў апублікавана ў 2-ім томе энцыклапедыі “Беларускі фальклор”.

У апошнія гады працуе над шасцітомным выданне “Беларускі народны каляндар”, завяршае працу над даследаваннем “Беларускае вяселле”, а таксама над фундаментальным праектам “Беларуска-рускі народна-праваслаўны каляндар (аб'ём рукапісу – 1500 старонак).

Працуе выкладчыкам кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Распрацавала тры самастойныя курсы: “Беларускі народны каляндар”, “Сямейна родавыя абрады беларусаў”, “Этнасеміётыка”.

У апошні час даследуе праблемы сімволікі дрэў і раслін, народных абрадавых страў. Сумесна з І.І. Круком працуе над манаграфіяй “Традыцыйныя абярэгі беларусаў”.

Крук Іван Іванавіч

У 1976 г. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, у 1979 г. – аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1985 г. Абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1979 па 1992 г. Працаваў на розных пасадах у ІМЭФ АН БССР, з 1992 па 1998 г. – загадчык кафедры беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (зараз Акадэмія паслядыпломнай адукацыі); З 1998 г. Па 2003 г. – першы прарэктар беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У цяперашні час – загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Пачынаючы з 1976 г. займаўся даследаваннем і збіраннем вуснапаэтычнай спадчыны беларускага фальклору. Сабраў самую багатую калекцыю народных казак - звыш 700 тэкстаў ўсіх разнавіднасцей казачнага жару. Штогод бывае ў фальклорных экспедыцыях, запісвае фальклорныя творчы розных жанраў, фіксіруе этнаграфічныя апісанні, аўтар 15 відэафільмаў, прысвечаных святам традыцыйнага беларускага календара.

У апошнія гады актыўна займаецца вывучэннем сімволікі традыцыйнай народнай культуры (выдадзена манаграфія “Сімволіка беларускай народнай культуры”, Мн., Беларусь, вытрымала тры выданні ). Сумесна з А.В. Катовіч працуе над шасцітомным выданнем “Беларускі народны каляндар” (выйшлі з друку: “Зімовыя святы”, Мн., 2004; Веснавыя святы. Кн.1., Мн., 2005; Кн.2, Мн., 2005). Сумесна з А.В. Катовіч выдадзена манаграфія “Колесо времени: традиции и современность ”, Мн., Беларусь, 2003, 2005), прысвечаная праблеме асэнсавання часу ў фальклорнай спадчыне беларусаў. Акрамя таго падрыхтаваў сумесна з іншымі калегамі-фалькларыстамі зборнік “Магія слова чароўнага” (Мн., 1995). Першая спроба асэнсавання народнага календара беларусаў была зроблена ў кнізе “Следам за Сонцам: Беларускі народны каляндар” (Мн., Ураджай, 1998.) У 1989 г. Убачыла свет манаграфія “Восточно-славянскіе сказкі о животных” (Мн.: Навука і тэхніка, 1989).

Акрамя таго ім выдадзена каля 15 баршур і звыш 1100 артыкулаў па розных праблемах гісторыі і тэорыі беларускага фальклору. Актыўна друкуецца ў рэспубліканскіх перыядычных выданняў – газетах “Звязда” і “Народная газета”, часопісе “Народная асвета”.

У апошнія гады распрацоўвае тэорыю каляндарных сегментаў, займаецца рэканструкцыяй дахрысціянскага календара беларусаў, шмат увагі ўдзяляе структуры рытуальна-абрадавых комплексаў сямейна-родавай накіраванасці: радзіны, вяселле, пахаванне, будаўніцтва і абжыванне хаты провады ў войска. Працуе над доктарскай дысертацый “Міфапаэтычная мадэль свету беларусаў: лічбавы код”.

Асобны накірунак навуковай зацікаўленасці – сфера народнай медыцыны (не толькі тэорыя, але і практыка лекавання). Распрацоўвае аўтарскі спецкурс Асновы народнай медыцыны”. Усё гэта прадвызначыла ідэю стварэння і віртуальнага, і рэальнага “Музея традыцыйных абярэгаў беларусаў”.

Мы гатовы супрацоўнічаць не толькі з фалькларыстамі, этнографамі, этнакультуролагамі, але ўсімі тымі, хто зацікаўлены праблемамі захавання нашай роднай рэлігіі, вуснапаэтычнай творчасці, артэфактаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў.

Нас зацікавяць кантакты з астраномамі для больш дакладнага разумення пабудовы календара і “прачытання” нябеснай карты; з фізікамі – для вызначэння энергаінфарматыўнага поля народных абярэгаў, ручнікоў і касцюмаў. Гатовы супрацоўнічаць з людзьмі, якія займаюцца народным харчаваннем, абрадавымі стравамі, спецыялістамі ў галіне лячэбных траў, нас цікавяць звесткі пра людзей, здольных лячыць розныя хваробы, апісанні унікальных рэцэптаў; мы збіраемся скласці базу даных па народнай медыцыне.

Мы таксама гатовы супрацоўнічаць з тымі людзьмі, якія працуюць у музеях, дзе сабраны калекцыі “экспанатаў народнага побыту для правядзення “круглых” сталоў, семінараў, абмену экспазіцыямі, правядзення сумесных выстаў.

Будзем удзячны ўсім тым, хто дапаможа ў фарміраванні нашага Музея ў БДУКіМ. Загляніце на гарышча бабуліных хат, у іх куфэркі і шафы, падзяліцеся тым, чым можна, але толькі без ніякіх прымусаў, толькі дабраахвотная падтрымка Музея. Каб нашы студэнты вывучалі культуру свайго народа ў непасрэдным штодзёным кантакце з ёю.

Асабліва будзем удзячны за цікавыя фотаздымкі святаў і абрадаў, за рэдкія атрыбуты народнага побыту, за фальклорныя выданні 19 – пачатку ХХ стст.




|

 

падтрымка: AtStar.byRATING ALL.BY